4 траўня 2024, Субота, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка трымаецца на «вераб'ях» ды «чыжах»

55
Лукашэнка трымаецца на «вераб'ях» ды «чыжах»

Наданне падатковых ільгот алігархам - злачынства.

Падатковыя льготы даюць магчымасць абыходзіць акцызы і мытныя зборы. Такое меркаванне выказаў эканаміст Леанід Заіка, каментуючы сайту charter97.org наданне льгот лукашэнкаўскаму алігарху Мікалаю Вераб'ю.

«Гэтыя падатковыя льготы будуць аплачваць звычайныя людзі, а танныя крэдыты будуць атрымліваць тыя, хто не на нашым баку барыкад. Як правіла, такія льготы даюць магчымасць абыходзіць такія важныя рэчы, як акцызы і мытныя зборы. Гэта яшчэ раз пацвярджае тое, што паміж уладай і бізнэсам ёсць партнёрства», - заявіў кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія».

Экспэрт адзначыў, што такога роду льготы з'яўляюцца другасным механізмам пераразмеркавання сродкаў.

«Наогул, яны не павінны існаваць, бо ўсе людзі як падаткаплатнікі, так і спажыўцы роўныя. Не павінна быць нейкіх знаёмых, сяброў або набліжаных. Сам факт надання такіх ільгот у цывілізаваных краінах свету выклікае сумнеў і з'яўляецца падставай для распачынання парламенцкіх расследаванняў і праверкі рознага тыпу дакументаў на існаванне карупцыі», - падкрэсліў эканаміст.

Ён дадаў, што пры дапамозе такіх «вераб'ёў» ды «чыжоў» улада ператварае свой адміністрацыйны рэсурс у грошы.

«Калі шчыра, то ў мяне язык не паварочваецца называць гэтых людзей бізнэсоўцамі. Яны проста ўдзельнічаюць у агульным механізме пераразмеркавання абаротнага капіталу, бюджэтных асігнаванняў і розных плыняў», - мяркуе Леанід Заіка.

Нагадаем, набліжаны да беларускага правадыра алігарх Мікалай Верабей атрымаў льготы на будаўніцтва некалькі заводаў для вытворчасці аўтакампанентаў.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках