4 траўня 2024, Субота, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вояджэр-1» пакінуў Сонечную сістэму

39
«Вояджэр-1» пакінуў Сонечную сістэму

Касмічны зонд «Вояджэр-1» упершыню ў гісторыі чалавецтва пакінуў Сонечную сістэму і выйшаў у міжзоркавую прастору.

Пра гэта афіцыйна паведамілі ў NASA.

У NASA растлумачылі, што адпаведныя высновы былі зробленыя на падставе аналізу апошніх звестак, атрыманых ад апарата. «Цяпер мы пэўна можам адказаць на пытанне «а ці там мы?»: «Так, мы там», - значыцца ў паведамленні агенцтва. Калі менавіта апарат пакінуў Сонечную сістэму, у NASA не ўдакладнілі, піша Lenta.ru.

Паведамленні аб тым, што «Вояджэр-1», магчыма, пакінуў межы Сонечнай сістэмы, на падставе разлікаў розных груп навукоўцаў з'яўляліся і раней, аднак пасля ў NASA зняпраўджвалі іх.

«Вояджэр -1», запушчаны ў 1977 годзе, стаў першым апаратам ў гісторыі чалавецтва, які выйшаў за межы Сонечнай сістэмы. Раней у тым жа годзе NASA запусціла «Вояджэр -2», аднак ён да мяжы Сонечнай сістэмы пакуль не дапяў.

Цяпер «Вояджэр-1» знаходзіцца на адлегласці прыкладна ў 18,4 мільярды кіламетраў ад Зямлі, што складае 123 астранамічныя адзінкі (1 а.а. роўная адлегласці ад Зямлі да Сонца). Чакаецца, што энэргіі ад радыёізатопных крыніц, якія сілкуюць апарат, выстарчыць да 2025 года.

Фота: NASA

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках