27 снежня 2024, Пятніца, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея павысіла кошт газу для Беларусі

47
Расея павысіла кошт газу для Беларусі

Беларусь у 2014 годзе будзе атрымліваць расейскі газ па кошце $175 за 1 тыс.кубаметраў.

Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка, піша «Інтэрфакс».

«На пачатак года кошт на газ для нас складаў $165,6 на мяжы, і сёння гэты кошт крыху ніжэй - прыкладна 163 за 1 тыс. кубаметраў. З улікам рост у коштаў на нафту нейкі ўздым кошту, вядома, будзе, але невялікі - $175 за 1 тыс. кубаметраў (у 2014 годзе)», - паведаміў Сямашка.

Ён адзначыў, што сёння Украіна атрымлівае расейскі газ па $440 за 1 тыс.куб.м. «Сёння мы маем льготныя кошты, самыя нізкія кошты на прыродны газ, і я думаю, што ў перспектыве яны будуць канкурэнтаздольнымі», - падкрэсліў Сямашка, удакладніўшы, што гэтая «ўпэўненасць заснаваная на палажэннях беларуска-расейскіх доўгатэрміновых адносінаў па газавай тэматыцы».

Кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер у ходзе сустрэчы з Сямашкам адзначыў, што задаволены працай ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь». «Вытворчыя паказчыкі растуць, гэта выклікана павелічэннем аб'ёмаў пастаўкі газу для рэспублікі. Але самае галоўнае, што расце і аб'ём транзіту праз Беларусь і, у першую чаргу, праз газаправод «Ямал-Еўропа-1», - сказаў Мілер.

13 верасня з кіраўніком расейскай кампаніі «Газпрам» таксама сустрэўся Лукашэнка. На сустрэчы ішла размова пра нарошчванне транзіту газу праз Беларусь і пра праект будаўніцтва магістральнага газаправода «Ямал-Еўропа-2».

«Вы ведаеце, рыхтуючыся да гэтай сустрэчы, я са здзіўленнем выявіў, што, напэўна, упершыню за многія гады, што з'яўляецца дзіўным, нават не ў чым папракнуць «Газпрам». За ўсё, што купілі ў вас, мы заплацілі. За ўсё, што вы прапампавалі праз нас, вы нам заплацілі цалкам. Усё, што вы абяцалі, пачынаючы ад падтрымкі дзяцей, зрабілі», - адзначыў Лукашэнка.

«Новыя праекты і праграмы, якія прапанаваныя да сённяшняга абмеркавання, нас вельмі цікавяць. Таму я ў чарговы раз магу вам толькі падзякаваць за супрацоўніцтва», - дадаў ён.

У сваю чаргу, Аляксей Мілер распавёў пра планы па яго далейшаму развіццю: «У нас у асноўным бізнесе па пастаўках і транзіце газу вельмі добрая дынаміка. Аб'ём паставак у Беларусь у гэтым годзе павялічыцца. Таксама ўзрастуць аб'ёмы транзіту, у першую чаргу па газаправодзе Ямал-Еўропа».

Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця газатранспартнай сістэмы на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку за кошт будаўніцтва магістральнага газаправода Ямал-Еўропа-2.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках