3 траўня 2024, Пятніца, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Роснефти» Сечына забяруць 19,5% акцый

20
У «Роснефти» Сечына забяруць 19,5% акцый

Акцыі будуць прададзеныя ў рамках захадаў для балансавання бюджэту Расеі.

Яны былі прапанаваныя Міністэрствам фінансаў і разгледжаныя на нарадзе ў Уладзіміра Пуціна 12 верасня.

«Група захадаў для балансавання бюджэту тычыцца аптымізацыі кіравання дзяржмаёмасцю. Перш за ўсё Мінфін мае намер ў 2016 годзе прадаць 19,5% НК «Роснефти» і атрымаць даход у бюджэт праз дывідэнды ААТ «Роснефтегаз». Чаканыя даходы бюджэту ад гэтай угоды 423,5 млрд рублёў», піша выданне «Коммерсант».

Кіраўніком дзяржаўнай кампаніі «Роснефти» з'яўляецца намеснік старшыні ўрада Расейскай Федэрацыі Ігар Сечын. Яму таксама належаць 0,085% яе акцый. Таксама палітык з'яўляецца старшынём рады дырэктараў дзяржкампаніі «Роснефтегаз». Паводле ацэнак газеты «Ведомости» і часопіса Forbes, з 2009 года ён - другі паводле ўплыву чалавек у Расеі пасля Пуціна.

11 верасня Ігар Сечын наведаў Менск, дзе сустрэўся з Лукашэнкам і кіраўніком «Белнафтахіма». Насуперак пагрозам віцэ-прэм'ера Расеі Аркадзія Дварковіча, ён паабяцаў Менску цалкам забяспечыць краіну нафтай. Але не ў межах дабрачыннасці: «Роснефть» хоча пераключыць на сябе ўсе прыбытковыя кантракты з Беларуссю, у тым ліку ад іншых нафтавікоў. Больш за тое, Ігар Сечын гатовы стаць нефармальным куратарам эканамічных сувязяў дзвюх краін, напрыклад планаў расейскіх інвестараў для куплі беларускіх прадпрыемстваў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках