3 траўня 2024, Пятніца, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Маккейн адкажа Пуціну артыкулам у «Праўдзе»

59
Джон Маккейн адкажа Пуціну артыкулам у «Праўдзе»

Амерыканскі сенатар падрыхтуе адказ на публікацыю прэзідэнта Расеі ў The New York Times.

Джон Маккейн, які лічыцца адным з найбольш актыўных крытыкаў расейскіх уладаў у Кангрэсе ЗША, напіша артыкул для газеты «Праўда». Прапанова амерыканскаму сенатару ад расейскага выдання, якое доўгі час з'яўлялася фактычна галоўнай газетай краіны, паступіла яшчэ даўно. У свой час «Праўда» звярнула ўвагу на яго крытычныя выказванні з нагоды свабоды друку ў Расеі, і, каб змяніць яго меркаванне, прапанавала яму свае старонкі, піша ІТАР - ТАСС.

Артыкул Уладзіміра Пуціна, на які збіраецца адказаць Джон Маккейн, быў апублікаваны ў выданні The New York Times 11 верасня. Расейскі прэзідэнт заявіў у ім, што Сірыя «не хоча дэмакратыі», а выказванні Барака Абамы назваў «небяспечнымі».

У заяве прадстаўніка кангрэсмена таксама адзначаецца, што Джон Маккейн палічыў публікацыю расейскага прэзідэнта абразлівай. Ён «вельмі скептычна» паставіўся да расейскай прапановы аб тым, каб сірыйскі лідар Башар Асад адмовіўся ад хімічнай зброі, але гатовы пачакаць і паглядзець, што з гэтага атрымаецца.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках