3 траўня 2024, Пятніца, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адна гамяльчанка скокнула з моста

42
Яшчэ адна гамяльчанка скокнула з моста

За яе жыццё змагаюцца лекары.

13 верасня ў 19.40 у МНС паступіў званок, што з аўтамабільнага моста праз раку Сож, які злучае 5-ы мікрараён і Навабеліцкі раён Гомеля, скокнула жанчына, піша БелаПАН.

«Хутка адрэагавалі супрацоўнікі МНС і Асвода. Даследавалі блізу 400 метраў акваторыі ўніз па плыні і ў выніку знайшлі жанчыну ў вельмі цяжкім стане. Яна шпіталізаваная з некалькімі дыягназамі, у тым ліку «пераахаладжэнне» і «ўтапленне». За жыццё жанчыны змагаюцца рэаніматолагі», - паведаміў прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў.

На выгляд жанчыне каля 45 гадоў, дакументаў пры ёй не было.

Роўна тыдзень таму, 6 верасня, у Гомелі жанчына скінула з моста пяцігадовае дзіця і скокнула ўслед за ім у ваду. Іх выратавалі мінакі.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках