3 траўня 2024, Пятніца, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстралійскі бягун абагнуў Зямлю за 622 дні

9
Аўстралійскі бягун абагнуў Зямлю за 622 дні

Штодня Том Дэніс пераадольваў марафонскую дыстанцыю.

На забег па пяці кантынентах у жыхара Сіднэя сышло 622 дні. Вынік Тома Дэніса стаў рэкордным. Раней ніхто не здзяйсняў падобнай прабежкі за такі кароткі прамежак часу. Ён пераадолеў 26 тысяч кіламетраў на 40 дзён хутчэй, чым яго папярэднік, датчанін Йеспера Олсэн, які здзейсніў падобнае падарожжа ў 2005 годзе. Ці мае намер аўстраліец зарэгістраваць сваё дасягненне ў Кнізе рэкордаў Гінеса, не ўдакладняецца, піша Lenta.ru.

Як Дэніс перамяшчаўся паміж кантынентамі, не ўдакладняецца. Падчас яго рэкорднага забегу ён рабіў фатаграфіі і вёў блог.

Дэніс, які стартаваў 31 снежня 2011 года ад будынка Сіднэйскай оперы, вярнуўся на гэта ж месца 13 верасня. З ягоных слоў, цяпер, пасля фінішу, ён стане іначай глядзець на свет: бягун адзначыў, што планета больш не здаецца яму такой ужо вялікай.

Пасля фінішу аўстраліец мае намер крыху адпачыць, а затым здзейсніць іншае падарожжа. Ён плануе праехаць па ўсім штаце Вікторыя на ровары.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках