3 траўня 2024, Пятніца, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Drum Ecstasy ўдзельнічае ў польскім тэлевізійным шоў (Відэа)

3

Беларускі гурт бярэ ўдзел у шоў «Must Be The Music» на тэлеканале Polsat.

Праграму з удзелам Drum Ecstasy пакажуць у нядзелю 15 верасня ў 21.00 паводле беларускага часу, піша партал interia.pl.

Вядомы беларускі рок-гурт выконвае цяжкую танцавальную музыку з выкарыстаннем розных шумоў на бас гітары, падтрыманы масіўным падмуркам з трох і больш барабаншчыкаў. У асобных творах выкарыстоўваюцца гукі і эфекты электрапілы і электрадрэляў. Музыкі граюць як у альтэрнатыўных і танцавальных клубах, так і ў вялікіх шоў і на прэзентацыях.

За 17 гадоў удзельнікі Drum Ecstasy наведалі з турамі амаль усю Еўропу, выступалі ў клубах Tacheles (Берлін), Eimer (Берлін), Stubnitz (Парастак), AV-Art gallery (Капенгаген), African National Unity office (Капенгаген), Effenaar (Эйндховен ), 44 (Кіеў), Б2 (Масква), а таксама фестывалях SKIF (Санкт-Пецярбург), Shine Festival (Holland), Kurklesas (Lithuania), Крылы-2005.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках