2 траўня 2024, Чацвер, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея і ЗША дамовіліся наконт хімічнай зброі ў Сірыі

59
Расея і ЗША дамовіліся наконт хімічнай зброі ў Сірыі

Раея і ЗША дасягнулі пагаднення з нагоды перадачы хімічнай зброі Сірыі пад міжнародны кантроль.

Аб гэтым заявіў дзяржсакратар ЗША Джон Кэры ў суботу - у трэці дзень перамоваў з міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым, паведамляе BBC.

З ягоных слоў, Масква і Вашынгтон дамовіліся аб тым, якога тыпу хімічная зброя павінна быць вывезеная з Сірыі і знішчаная. Дамаск павінен на працягу тыдня давясці поўны спіс хімічнай зброі, якую мае на дадзены момант.

Раней генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў, што ў пачатку наступнага тыдня інспектары ААН прадставяць Савету бяспекі даклад, які цалкам пацвердзіць факт выкарыстання хімічнай зброі ў прыгарадзе Дамаска ў жніўні гэтага года.

Пры гэтым генеральны сакратар не паведаміў, каго прадстаўнікі ААН лічаць адказным за ажыццяўленне хімічнай атакі - пошук вінаватых не ўваходзіў у задачы місіі інспектараў ААН у Сірыі. Аднак ён заўважыў, што сірыйскі прэзідэнт Башар Асад здзяйсняў «злачынствы супраць чалавечнасці».

Гэта выказванне было зроблена ў ходзе выступлення на Міжнародным жаночым форуме ААН.

Тое, што даклад ужо гатовы, пацвердзіў і кіраўнік групы інспектараў па хімічнай зброі Аке Селлстром. У ім будуць даведзеныя важныя дадзеныя: пробы зямлі з месца атакі, узоры крыві пацярпелых, а таксама вынікі апытанняў лекараў і сведак.

Усё гэта цалкам можа даць падставы для здагадак аб тым, хто мог ажыццявіць жнівеньскую хімічную атаку.

ЗША і іх саюзнікі вінавацяць урад Сірыі ў забойстве сотняў чалавек у выніку выкарыстання хімічнай зброі. Сірыйскія ўлады адмаўляюць гэтыя абвінавачанні, ускладаючы адказнасць за інцыдэнт на паўстанцаў. Расея, у сваю чаргу, заяўляе, што доказаў вінаватасці Башара Асада няма.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках