3 траўня 2024, Пятніца, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фатографаў і веласіпедыстаў не пусцяць на Дзень горада

62
Фатографаў і веласіпедыстаў не пусцяць на Дзень горада

Менская міліцыя ў выхадныя нясе службу ва ўзмоцненым рэжыме.

Пакуль арганізатары прыдумлялі праграму, як пацешыць менчукоў і гасцей сталіцы, вартавыя парадку вырашылі яшчэ раз нагадаць, каму на свята ўваход забаронены, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Такім чынам забараняецца:

- Мець пры сабе агнястрэльную зброю, выбуховыя рэчывы, боепрыпасы, іх імітатары і муляжы, а таксама спецыяльна прыстасаваныя прадметы, выкарыстанне якіх можа ўяўляць пагрозу жыццю і здароўю грамадзян;

- Праносіць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі і піва, а таксама іншыя напоі ў непразрыстай тары, за выключэннем прахаладжальных напояў у празрыстай, пластыкавай тары ёмістасцю не больш 0.5 л.;

- Знаходзіцца ў стане ап'янення;

- Праносіць буйнагабарытныя рэчы, жывёл, ровар;

- Праносіць відэа і фотаапаратуру з дыяметрам аб'ектыва звыш 4 см (без адпаведнага дазволу);

- Перашкаджаць працы супрацоўнікаў міліцыі.

Міліцыя будзе несці службу ў гэтыя дні ва ўзмоцненым рэжыме. Дарэчы, упершыню дарожны рух вырашылі не абмяжоўваць. Так што спакойна можна будзе праехаць па кожнай вуліцы.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках