2 траўня 2024, Чацвер, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканомная Харватыя адмовілася ад удзелу ў «Еўрабачанні-2014»

12
Эканомная Харватыя адмовілася ад удзелу ў «Еўрабачанні-2014»

Прапусціць наступны конкурс еўрапесні Харватыя вырашыла з-за крызісу, а таксама нізкіх вынікаў мінулых гадоў.

Конкурс «Еўрабачанне-2014» пазбавіўся Харватыі. Гэтая краіна вырашыла адмовіцца ад удзелу ў наступным годзе з-за цяжкай эканамічнай сітуацыі, гаворыцца ў заяве тэлерадыёкампаніі HRT, якая займаецца адборам выканаўцаў на агляд еўрапесні, паведамляе НТВ.

Адной з прычын такога рашэння ў HRT называюць цяжкую эканамічную сітуацыю ў краіне, бо падрыхтоўка і ўдзел у конкурсе ўлятаюць падаткаплатнікам у капейчыну. А не самыя паспяховыя вынікі харвацкіх выканаўцаў у апошнія гады і грамадская крытыка з гэтай нагоды з'яўляюцца ў гэтай сітуацыі дадатковымі фактарамі.

Тэлерадыёкампанія, магчыма, нават не будзе трансляваць «Еўрабачанне-2014» у прамым эфіры. Гэтае пытанне яшчэ будзе абмяркоўвацца з гледачамі.

Наступнае «Еўрабачанне» прыме дацкі Капенгаген. У 2013 годзе конкурс выйграла юная Эмілі дэ Форэст.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках