25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васіля Парфянкова прымусова адправілі ў ЛПП на год

16
Васіля Парфянкова прымусова адправілі ў ЛПП на год

Былога палітвязня з турмы на Акрэсціна вывезлі ў лячэбна-працоўны прафілакторый.

Як стала вядома сайту charter97.org, Васіль Парфянкоў, які разам з Уладзімірам Яроменкам быў асуджаны на 5 сутак арышту, павінен быў заўтра а 12:00 выйсці на волю з турмы на Акрэсціна. Але перадачу для яго не прынялі, а прынялі толькі для Яроменка. Васіля адвезлі ў Першамайскі РУУС Менска, а адтуль, па інфармацыі праваабаронцаў, яго павезлі ў лячэбна-працоўны прафілакторый (ЛПП). Пакуль што гэта неафіцыйная інфармацыя, але, тым не менш, участковы міліцыянт паведаміў праваабаронцы Анастасіі Лойка, што гэта дакладна.

На Васіля Парфянкова і Уладзіміра Яроменка былі заведзеныя крымінальныя справы «за парушэнне прэвентыўнага нагляду». Яроменак быў асуджаны на тры месяцы арышту і павінен адбываць пакаранне пасля разгляду касацыйнай скаргі. На Парфянкова справа была заведзеная яшчэ раней, але да гэтага часу яна не было перададзеная ў суд. Па ўсёй бачнасці, улады вырашылі не асуджаць яго на максімальны па гэтым артыкуле тэрмін да шасці месяцаў, а гвалтоўна адправіць на год у ЛПП.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках