5 лiстапада 2024, aўторак, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Яроменак выйшаў на свабоду

5

Пасля пяцідзённага арышту за парушэнне прэвентыўнага нагляду выйшаў на волю былы палітычны зняволены Уладзімір Яроменак.

Сёння, на свабоду павінен быў выйсці і Васіль Парфянкоў, але былога палітвязня з турмы на Акрэсціна вывезлі ў лячэбна-працоўны прафілакторый.

Уладзіміра Яроменка сустракала жонка, сябры і аднадумцы.

16 верасня абодвух актывістаў апазіцыі адправілі ў турму згодна з пастановай суда, якая была прынятая завочна.

Раней на Васіля Парфянкова і Уладзіміра Яроменка былі заведзены крымінальныя справы «за парушэнне прэвентыўнага нагляду». Яроменак быў асуджаны на тры месяцы арышту і павінен адбываць пакаранне пасля разгляду касацыйнай скаргі. На Парфянкова справа была заведзеная яшчэ раней, але да гэтага часу яна не была перададзеная ў суд. Паводле звестак праваабаронцаў, улады вырашылі не асуджаць яго на максімальны па гэтым артыкуле тэрмін да шасці месяцаў, а гвалтоўна адправіць на год у ЛПП.

Владимир Яроменок вышел на свободу. Фото: charter97.org
Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках