25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абарона Баўмгертнера патрабуе сустрэчы з Канюком

11
Абарона Баўмгертнера патрабуе сустрэчы з Канюком

Беларускія адвакаты, якія абараняюць гендырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера, настойваюць на сустрэчы з кіраўніцтвам Генпракуратуры Беларусі.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у сераду ў Рэспубліканскай калегіі адвакатаў са спасылкай на адваката Менскай абласной калегіі адвакатаў Ганну Славіну.

«На мінулым тыдні адвакатамі па гэтай справе было пададзена некалькі скаргаў. У прыватнасці, у Следчы камітэт, старшыні Менскага гарадскога суда, пракурору Менска. Акрамя таго, была пададзеная скарга на імя генпракурора Беларусі і заява, у якой адвакаты прасілі аб тым, каб іх прыняў генпракурор або яго намеснік», - сказаў суразмоўца агенцтва.

«Падчас гэтай сустрэчы плануецца асабіста выкласці кіраўніцтву Генпракуратуры Беларусі довады ў абарону правоў і законных інтарэсаў Баўмгертнера», - паведамілі ў калегіі.

«Мяркуецца, што адказ на сваю заяву ў Генпракуратуру адвакаты атрымаюць не пазней пачатку наступнага тыдня», - адзначылі там.

«Каментуючы інфармацыю, якая з'явілася сёння на розных сайтах пра тое, што беларускім адвакатам забаранілі даваць каментары па гэтай справе, Г.Славіна падкрэсліла, што адвакат у сваёй дзейнасці незалежны і падпарадкоўваецца толькі закону. Падобныя заявы ў СМІ адвакат назвала некарэктнымі. Акрамя таго, прынцып публічнасці крымінальнага працэсу ў тым ліку зафіксаваны ў Крымінальна-працэсуальным кодэксе», - адзначылі ў Рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Там нагадалі, што гендырэктар «Уралкалію» Баўмгертнер быў затрыманы ў канцы жніўня ў Менску. Следчы камітэт Беларусі прад'явіў яму абвінавачанне па ч. 3 арт. 424 (Злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі), магчымая санкцыя - пазбаўленне волі на тэрмін да дзесяці гадоў.

Следчыя органы Беларусі лічаць, што супрацьпраўныя дзеянні Баўмгертнера і шэрагу іншых топ-мэнэджэраў БКК нанеслі «Беларуськалію» і БКК шкоду ў памеры да $100 млн.

Фота: ctv.by

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках