19 красавiка 2024, Пятніца, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Афганцы» просяць перавесці Аўтуховіча пад хатні арышт

13
«Афганцы» просяць перавесці Аўтуховіча пад хатні арышт

Ветэраны вайны ў Афганістане лічаць, што палітвязню варта змякчыць рэжым пакарання.

25 верасня сустаршыні аргкамітэта Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання ветэранаў вайны ў Аўганістане «Абаронцы Айчыны» Алег Волчак і Аляксандр Камароўскі накіравалі Генеральнаму пракурору Аляксандру Канюку зварот.

«Афганцы» просяць узяць пад асабісты кантроль справу Мікалая Аўтуховіча і змякчыць рэжым пакарання - на хатні арышт ці хаця б «хімію». Пра гэта «Белорусскому партизану» паведаміў праваабаронца Алег Волчак.

«Вядома, што 3 верасня Мікалай Аўтуховіч у гродзенскай турме №1 ускрыў жывот у знак пратэсту супраць дзеянняў турэмнай адміністрацыі, якая спрабуе зрабіць з яго злоснага парушальніка. У верасні як раз заканчваецца дзеянне дысцыплінарнага спагнання. Па нашых звестках, цяпер Мікалай Аўтуховіч з-за прыдзірак турэмнай адміністрацыі мае два дысцыплінарных спагнання, у выпадку атрымання трэцяга ён становіцца злосным парушальнікам рэжыму з усімі вынікаючымі наступствамі.

Да заканчэння тэрміну Аўтуховічу засталося ўсяго паўгода, таму ён ніяк не зацікаўлены ў парушэнні рэжыму. Таму мы просім Генпракурора праверыць правамернасць вынясення дысцыплінарных спагнанняў і ўзяць справу Аўтуховіча пад асабісты кантроль. У Крымінальным працэсуальным кодэксе ёсць артыкул 92, які дазваляе змякчыць рэжым пакарання - на хатні арышт ці хаця б «хімію». Усе мы разумеем, што справа Аўтуховіча (пяць паляўнічых патронаў) не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі, Мікалай Аўтуховіч узнагароджаны 10 медалямі, 3 з іх - за баявыя заслугі. Больш за тое, Аўтуховічу тэрмінова трэба лячыць зубы, устаўляць імплантанты, што немагчыма зрабіць у турэмных умовах.

Мы лічым, што Аўтуховічу варта змякчыць рэжым пакарання», - падкрэсліў Алег Волчак.

Нагадаем, прадпрымальнік з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч, які адбывае прысуд у гродзенскай турме №1, ускрыў сабе лязом жывот 3 верасня, па інфармацыі праваабаронцаў. Такім чынам палітвязень пратэставаў супраць незаконных спагнанняў адміністрацыі турмы.

Ветэран афганскай вайны Мікалай Аўтуховіч быў асуджаны ў траўні 2010 года на пяць гадоў зняволення ва ўмовах строгага рэжыму за захоўванне пяці патронаў да паляўнічай вінтоўкі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках