6000 супрацоўнікаў «Уралкалія» напісалі Лукашэнку
52- 26.09.2013, 18:51
- 40,252
Працоўны калектыў «Уралкалія» звярнуўся да правадыра з просьбай зрабіць захады для «хутчэйшага вызвалення» гендырэктара кампаніі.
Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні кампаніі. Ліст, апублікаваны на яе сайце, падпісалі амаль 6000 супрацоўнікаў «Уралкалія».
«Мы ведаем, што прычына драматычнага развіцця падзей - супярэчнасці паміж «Беларуськаліем» і «Уралкаліем» наконт паставак прадукцыі на замежныя рынкі. Мы таксама разумеем, што камерцыйныя спрэчкі могуць набываць нечаканы абарот, але ў гісторыі партнёрства «Уралкалія» і «Беларуськалія» былі розныя часы і розныя складаныя сітуацыі - і нам заўсёды ўдавалася захоўваць рамкі дыялогу і разуменне братняга характару нашага супрацоўніцтва», - гаворыцца ў лісце.
Супрацоўнікі «Уралкалія» мяркуюць, што тое, што адбылося, стала спробай развязаць сілавымі метадамі эканамічную спрэчку двух кампаній і ўсе ўзніклыя ў сувязі з гэтым рознагалоссі. У арышце Уладзіслава Баўмгэртнэра і выстаўленні яму абвінавачванняў «Уралкалія». Наш працоўны калектыў успрыняў сітуацыю з ягоным арыштам як непаразуменне, якое абавязкова будзе развязанае ў самыя кароткія тэрміны.
«Мы просім Вас зрабіць захады для найхутчэйшага развязання сітуацыі, якая склалася, і вызвалення з-пад варты генеральнага дырэктара нашай кампаніі Уладзіслава Баўмгэртнэра. Мы глыбока перакананыя, што Вашая добрая воля не дазволіць несправядлівасці перамагчы над здаровым сэнсам», - пішуць супрацоўнікі «Уралкалія».
Нагадаем, сёння стала вядома, што Баумгэртнэр пасля амаль двух месяцаў у следчым ізалятары, пераведзены пад хатні арышт. Ён знаходзіцца ў трохпакаёвай кватэры пад наглядам чатырох аператыўнікаў. З ім у кватэры таксама знаходзіцца маці, якая прыехала ў Менск напярэдадні.