24 лiстапада 2024, Нядзеля, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтэрпол адмовіўся шукаць Керымава

33
Інтэрпол адмовіўся шукаць Керымава

Інтэрпол адмяніў міжнародны вышук фігурантаў «калійнай справы».

Пра гэта стала вядома ад крыніц, «знаёмых з сітуацыяй», перадае «Інтэрфакс».

«НЦБ Інтэрпола ў Расеі атрымала паведамленне са штаб-кватэры гэтай міжнароднай паліцэйскай арганізацыі ў Ліёне аб тым, што генеральны сакратарыят Інтэрпола заблакаваў міжнародны вышук і патрабаванне затрымаць Сулеймана Керымава і шэраг іншых расейцаў - фігурантаў крымінальнай справы «Уралкалію», - сказаў адзін з суразмоўцаў агенцтва.

Міжнародная арганізацыя атрымала ад Беларусі запыт на затрыманне саўладальніка расейскай кампаніі 11 верасня.

МУС Беларусі раней паведамляла, што Інтэрпол прыняў рашэнне абвясціць асноўнага акцыянера «Уралкалію» ў міжнародны вышук.

2 верасня Следчы камітэт Беларусі заявіў, што Сулейман Керымаў з'яўляецца абвінавачаным па ўжо расследаванай крымінальнай справе ў дачыненні да службовых асоб ЗАТ «БКК». Дзеянні расейскага алігарха кваліфікаваныя следствам як арганізацыя злоўжывання ўладай і службовымі паўнамоцтвамі (п.4 арт.16 і ч.3 арт.424 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Максімальная санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці, заявілі ў СК Беларусі.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках