«Дынама» атрымала другую перамогу ў чэмпіянаце КХЛ
9- 28.09.2013, 20:07
- 13,549
У чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі менскае «Дынама» выйграла ў «Аўтамабіліста» з Екацярынбурга з лікам 2:0 (0:0, 1:0, 1:0).
Сустрэча прайшла 28 верасня ў Бабруйску, перадае БелаПАН.
Шайбы закінулі Джейкаб Мікфлікер (25.58, пас - Джэф Плат) і Томаш Суровы (42.56, Збынек Іргл).
Штрафны час: 14/02 (Крайчак, 14.07, Мялешка, 29.34 (2 10 мін) - Стральцоў, 14.07).
Пасля 9 матчаў «Дынама» з 7 баламі займае 6-е месца ў дывізіёне Баброва, 13-е - у Заходняй канферэнцыі і 27-е - у агульнай табліцы (2 перамогі ў асноўны час, 1 параза ў овэртайме, 6 параз у асноўны час, розніца шайбаў 13-23).
Наступныя шэсць матчаў «Дынама» таксама правядзе на сваёй пляцоўцы: 30 верасня - з «Барысам», 2 кастрычніка - з «Юграй», 4-га - з «Авангардам», 9-га - з «Медвешчакам», 11-га - са «Спартаком», 13-га - з «Данбасам».