Даляр у WebMoney падаражэў да 9950 рублёў
13- 3.09.2013, 11:48
- 22,239
Чарговы рэкорд устанавіў беларускі рубель (WMB) у сістэме WebMoney.
На біржы wm.exchanger.ru купіць даляры (WMZ) за WMB можна па курсе 9950 беларускіх рублёў. Гэта на 10,68% адрозніваецца ад афіцыйнага курсу Нацбанка Беларусі, піша electroname.com.
Прадаць даляры на біржы можна па курсе 9525 WMB за 1 WMZ, што на 5,96% адрозніваецца ад курсу Нацбанка.
Звяртае на сябе ўвагу разбежка ў курсах куплі і продажу беларускіх грошай. Звычайна розніца не перавышае 1%.
Чарговае ваганне курсу беларускага рубля ў сістэме WebMoney пачалося пасля арышту гендырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера і ўскладнення адносінаў паміж Беларуссю і Расеяй.
Адзначым, аб'ём здзелак з эквівалентамі беларускіх рублёў у сістэме невялікі і можа хутчэй адлюстроўваць псіхалагічнае ўспрыманне справядлівага курсу валют удзельнікамі сістэмы.