Менскае «Дынама» саступіла «Барысу»
25- 30.09.2013, 21:51
- 14,558
У чарговым матчы чэмпіянату КХЛ менскае «Дынама» саступіла аднаму з лідэраў Усходняй канферэнцыі «Барысу» (Астана) з лікам 2:5 (0:1, 2:3, 0:1).
Сустрэча прайшла 30 верасня ў Бабруйску, піша БелаПАН.
Шайбы закінулі:
у гаспадароў - Алег Гарошка (23.21, асістэнты - Аляксандр Кітараў, Лукаш Краічак), Аляксей Яфіменка (24.43, у большасці, Дзмітрый Мялешка, Лукаш Краічак);
у гасцей - Талгат Жайлаўаў (5.22, у большасці, Раман Саўчанка, Раман Старчанка), Брэндан Бачэнскі (26.25, пас - Дастын Бойд; 28.41, Мікалай Антропаў, Максім Сямёнаў; 54.35, у меншасці, Дастын Бойд), Раман Старчанка (34.24, Талгат Жайлаўаў, Фёдар Палішчук).
Штрафны час: 12 - 16 (Гаўрусёў, 4.40, Філічкін, 12.29, Шынкевіч, 13.21, Казнадзей, 42.12, Краічак, 43.18, Іргл, 57.51 - Сямёнаў, 8.33, Літвіненка, 9.55, 36.17, Калеснікаў, 16.26, Доўс, 24.30, Грабеншчыкоў, 26.35, Саўчанка, 39.49, 54.03).
Пасля 10 матчаў «Дынама» з 7 баламі займае 6-е месца ў дывізіёне Баброва, 13-е - у Заходняй канферэнцыі і 27-е - у агульнай табліцы (2 перамогі ў асноўны час, 1 параза ў овэртайме, 7 параз у асноўны час, розніца шайбаў 15-28).
Бамбардзіры: Джэф Плат - 5 (3 +2), Аляксей Яфіменка, Джэйкаб Мікфлікер - па 3 (3+0), Аляксей Калюжны - 3 (1 +2), Збынек Іргл, Аляксандр Кітараў, Лукаш Краічак, Дзмітрый Мялешка - па 3 (0 +3), Артур Гаўрусёў, Алег Гарошка, Аляксандр Паўловіч, Томаш Суровы - па 2 (1 +1), Яўген Дадонаў - 1 (1+0), Дэрэк Міч, Андрэй Стась, Павел Чарнавок - па 1 (0 + 1).
Наступныя пяць матчаў «Дынама» таксама правядзе на сваёй пляцоўцы: 2 кастрычніка - з «Юграй», 4-га - з «Авангардам», 9-га - з «Медвешчакам», 11-га - са «Спартаком», 13. - з «Данбасам».