1 траўня 2024, Серада, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Мірны выйшаў у фінал US Open

4
Максім Мірны выйшаў у фінал US Open

Беларус Максім Мірны і чэшка Андрэа Хлавачкава выйшлі ў фінал спаборніцтваў змяшаных пар.

У паўфінальным матчы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе беларуска-чэшскі тандэм, пасеяны пад 7-м нумарам, у напружанай барацьбе, адолеў прадстаўніцу Францыі Крысціну Младэнавіч і канадца Даніэля Нестара - 7:5, 6:7 (4:7), 12:10, перадае БелТА.

У вырашальным матчы Максім Мірны і Андрэа Хлавачкава згуляюць з яшчэ адной інтэрнацыянальнай парай Эбігейл Спірс (ЗША) / Санц'яга Гансалес (Мексіка). На гэтым турніры беларуска-чэшская пара перайграла таксама амерыканскіх тэнісістаў Кейтлін Крыстэн і Дзяніса Новікава - 6:1, 6:1, кітайска-шведскі дуэт Юнг-Джан Чан / Роберт Ліндстэт - 6:3, 6:4, а таксама Квету Пешке (Чэхія) і Марціна Маткоўскага (Польшча) - 6:1, 6:2.

Заключны ў гэтым сезоне турнір серыі «Вялікага шлема» з агульным прызавым фондам больш за $33 млн. завершыцца на кортах «Флашынг Медоўз» 9 верасня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках