Хадаркоўскі заклікаў зберагчы Навальнага ад турмы
9- 5.09.2013, 11:57
- 14,401
Экс-кіраўнік ЮКАСа Міхаіл Хадаркоўскі падтрымаў кандыдата ў мэры Масквы Аляксея Навальнага.
Пра гэта ён напісаў у сваім лісце, апублікаваным на сайце «ДОЖДЯ».
«Я даўно ведаю Сяргея Сямёнавіча (Сабяніна). Ён - нядрэнны чалавек, хоць і член «пуцінскай каманды». Магчыма, гэта добры палітычны выбар для Масквы. Але паміж правільным палітычна і маральна апраўданым трэба выбіраць другое. Калі мы - людзі, а не «палітычныя жывёлы», - напісаў Хадаркоўскі.
Паводле яго слоў, маральны выбар - дапамагчы невінаватаму чалавеку пазбегнуць турмы.
«Масквічы, 8 верасня мы можам паказаць, што мы - не статак, а грамадзяне нашай краіны, і хочам жыць інакш - больш годна, добра, справядліва. Упэўнены, што Аляксею Навальнаму не дадуць стаць мэрам, але мільён Вашых галасоў, магчыма, не дазволіць стрэціраваць чалавека за кратамі. І, нават толькі гэта, варта таго, каб прыйсці на выбарчы ўчастак», - падсумаваў ён.
18 ліпеня 2013 года Ленінскі раённы суд Кірава прызнаў Навальнага вінаватым у крадзяжы маёмасці дзяржаўнай кампаніі «Кіраўлес» і прысудзіў да пяці гадоў калоніі агульнага рэжыму.
Фота: РІА «Новости»