1 траўня 2024, Серада, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавае ДТЗ у Велікабрытаніі: сутыкнуліся 100 аўтамабіляў (Відэа)

11

Шакавальнае ДТЗ адбылося раніцай 5 верасня ў брытанскім графстве Кент.

З-за густога туману на адной з прыгарадных трас сутыкнуліся больш за 100 аўтамабіляў. Паводле звестак медыкаў, у выніку такога маштабнага інцыдэнту пацярпелі каля 200 чалавек, паведамляе газета Mirror.

Гледзячы на кадры, знятыя з паліцэйскага верталёта, можна ацаніць маштаб здарэння. Масавае сутыкненне аўтамабіляў справакаваў затор, які расцягнуўся на некалькі кіламетраў. На шчасце, па дадзеных паліцыі, у выніку ДТЗ ні адзін чалавек не загінуў, перадае тэлеканал «Россия 24».

Па словах відавочцаў аварыі, якая адбылася на паўднёвым усходзе Англіі, з-за туману бачнасць на трасе не перавышала 50 метраў. Як распавяла 19-гадовая Джэймі Эмет, якая спрабавала праехаць праз туман, на яе аўтамабіль літаральна наляцела машына, якая ехала ззаду.

«Я ўбачыла чалавека, які стаяў на абочыне, і ён падаў мне знак спыніцца. Але як толькі я збавіла ход, на мяне ззаду наляцеў фургон, а я, у сваю чаргу, уляцела ў машыну, якая ехала наперадзе. На шчасце, я не пацярпела», - сказала аўтамабілістка. Па ўсёй бачнасці, Эмет аказалася не адзіным кіроўцам, хто стаў удзельнікам гэтага ДТЗ з аналагічных прычынаў.

На месца здарэння былі выкліканыя каля сотні ратавальнікаў, 30 брыгад хуткай дапамогі і 60 пажарных складаў. Пазней паліцыя абнавіла інфармацыю аб пацярпелых, знізіўшы іх колькасць да 60 чалавек.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках