1 траўня 2024, Серада, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Букмекеры назвалі Муракамі фаварытам Нобелеўскай прэміі

10
Букмекеры назвалі Муракамі фаварытам Нобелеўскай прэміі

Букмекеры прызналі японскага пісьменніка Харукі Муракамі найбольш перспектыўным прэтэндэнтам на Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў 2013 годзе.

Як паведамляецца на сайце брытанскай букмекерскай кампаніі Ladbrokes, стаўкі на поспех Муракамі прымаюцца ў суадносінах 3 да 1.

Таксама ў ліку фаварытаў значацца амерыканка Джойс Кэрал Оўтс (6 да 1), венгр Петэр Надаш (7 да 1), карэец Ко Ун (10 да 1) і канадка Эліс Мунро (12 да 1). З расейцаў у спіс Ladbrokes трапіў толькі паэт Яўген Еўтушэнка, яго шанцы ацэньваюцца як 100 да 1, піша Lenta.ru.

Муракамі не ўпершыню становіцца фаварытам па версіі букмекераў. Напрыклад, у 2012 годзе незадоўга да абвяшчэння лаўрэата тая ж Ladbrokes прымала стаўкі на поспех японца з каэфіцыентам 2 да 1. Тым не менш прэмію прысудзілі кітайскаму пісьменніку Мо Яню. Пазней, ужо ў 2013 годзе, Муракамі ўключылі ў шорт-ліст прэстыжнай Дублінскай літаратурнай прэміі, таксама вядомай як IMPAC, аднак лаўрэатам стаў ірландзец Кевін Бары.

Харукі Муракамі, якому цяпер 64 гады, з сучасных японскіх пісьменнікаў карыстаецца ў свеце найбольшай папулярнасцю. У ліку самых вядомых яго прац - раманы «Паляванне на авечак», «Дэнс, дэнс, дэнс», «Нарвежскі лес» і іншыя. Муракамі - лаўрэат Прэміі Франца Кафкі, Іерусалімскай прэміі і іншых літаратурных узнагарод.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках