24 лiстапада 2024, Нядзеля, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Правал перамоваў па нафце пазбавіў Беларусь $300 мільёнаў

24
Правал перамоваў па нафце пазбавіў Беларусь $300 мільёнаў

Да канца года Беларусь можа не далічыцца да 300 мільёнаў даляраў ад экспарту нафтапрадуктаў.

Пра гэта заявіў эканаміст Антон Балтачко, каментуючы сайту charter97.org правал перамоваў па нафце.

«Варта адзначыць, што заява Аркадзя Дварковіча яшчэ не азначае зніжэнне паставак нафты. У Расеі ёсць яшчэ спадар Ігар Сечын, які стаіць вышэй у рэйтынгу ўплывовасці. Таму Сечын зацікаўлены ў тым, каб пастаўкі не зніжаліся. Па крайняй меры, на яго завод. Але калі пастаўкі будуць усё ж зніжаныя, то Беларусь страціць пэўную долю выручкі ад продажу бензіну ў Еўропу і іншыя краіны, што, вядома ж, паўплывае на прыбытковасць заводаў. Гэта таксама збольшага паўплывае на ўзровень абавязковага продажу валюты Нацыянальнаму банку», - адзначыў эксперт.

Па словах эканаміста, Беларусь можа яшчэ больш пагоршыць свой плацежны баланс, што павінна адбіцца на курсе беларускага рубля яго паслабленнем.

«Трэба ўлічваць, што калі будзе зніжаны фізічны аб'ём паставак нафты, то можа быць трохі зменены бюджэтны складнік. Бо мы бачым, што беларускія ўлады літаральна два дні таму павысілі экспартныя пошліны на нафтапрадукты, што, вядома ж, звязана з тым, каб папоўніць бюджэт. Таму тут можна маніпуляваць лічбамі. Але, тым не менш, можна сказаць, што Беларусь да канца года можа не далічыцца да 300 мільёнаў даляраў ад экспарту нафтапрадуктаў», - сказаў на заканчэнне Антон Балтачко.

Нагадаем, сёння падчас сустрэчы з намеснікам старшыні ўрада Беларусі Уладзімірам Сямашкам віцэ-прэм'ер Расеі Аркадзь Дварковіч заявіў, што Беларусь атрымае ў 2013 годзе толькі 18,5 мiльёнаў тон расейскай нафты.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках