24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск не пускае бензін у Расею

93
Менск не пускае бензін у Расею

Лукашэнка пайшоў на парушэнне абавязацельстваў па пастаўцы нафтапрадуктаў у Расею.

Камерцыйны дырэктар «Новатэк-Трэйдынг» Дзмітрый Гусеў распавёў штотыднёвай дзелавой газеце РБК daily, што вось ужо другі тыдзень на Санкт-Пецярбургскай міжнароднай таварна-сыравіннай біржы няма прапановаў ад беларускіх заводаў.

Тое, што здзелак не было, пацвердзілі на СПбМСТБ. «Мабыць, яны ствараюць рэзервы паліва ўнутры краіны на выпадак абмежавання паставак расейскай нафты», - лічыць Дзмітрый Гусеў.

Паміж дзвюма краінамі дзейнічае так званы нафтавы баланс: расейская нафта паступае на беларускія НПЗ, а гатовая прадукцыя вяртаецца на рынак суседа. Балансы былі складзеныя толькі на першы, другі і трэці кварталы 2013 года. Патрэба ў дадатковых аб'ёмах беларускага паліва ўзнікла, калі са студзеня гэтага года да продажу на тэрыторыі Расеі было забароненае паліва Еўра-2. Гэтыя нафтапрадукты павінны былі замясціць аб'ёмы, якія сышлі, і стаць гарантыяй, што бензінавы крызіс вясны 2011 года надалей не паўторыцца.

Усё ішло добра да лета. У ліпені Масква абвінаваціла Менск у невыкананні абавязацельстваў, так як аб'ёмы продажаў беларускага паліва на біржы ўпалі. На справе аказалася, што беларусы выстаўлялі свой бензін, але попытам ён не карыстаўся, бо быў занадта дарагі. У Беларусі ёсць абавязацельства па пастаўцы паліва ў Расею, але няма абавязацельстваў па кошце, а таксама рэгулярнасці паставак, нагадвае Дзмітрый Гусеў. Услед за беларусамі цэннікі на паліва паднялі і расейскія заводы. У выніку ў ліпені кошты на біржавых пляцоўках ўзляцелі на 20%.

Адсутнасць беларускага бензіну не можа сур'ёзна адбіцца на ўнутраным расейскім рынку, а таксама прывесці да дэфіцыту паліва, лічыць намеснік начальніка аддзела аналізу і маркетынгавых даследаванняў ІАЦ «Картэс» Аляксандр Шкурын. Паводле яго слоў, за мінулыя паўгода пастаўкі беларускага бензіну ў Расею павялічыліся і склалі 484 тыс. т (агульны імпарт бензіну ў Расею - 522 тыс. т). Пры гэтым за ўвесь 2012 год пастаўкі з Беларусі склалі 225 тыс. т (агульны аб'ём імпарту - 458 тыс. т). «Гэта значыць, пастаўкі беларускага паліва ў Расею ў гэтым годзе могуць у два разы перакрыць сумарны імпарт 2012 года», - адзначае ён.

Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках