Суд разгледзіць асабістыя даручальніцтвы за Баўмгертнера
4- 6.09.2013, 9:23
- 13,887
За генеральнага дырэктара «Уралкалію» даручыліся расейскія чыноўнікі - дэпутат Ігар Барынаў і губернатар Віктар Басаргін.
Сёння суд Партызанскага раёна Менска разгледзіць гэтыя даручальніцтвы. Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс» у пятніцу адвакат Уладзіслава Баўмгертнера Дзмітрый Гарачка.
«Сёння ў закрытым судовым пасяджэнні, на якім будзе разгледжаная скарга на меру стрымання Баўмгертнеру, будзе разгледжанае асабістае даручальніцтва за яго Барынава і Басаргіна», - сказаў Дзмітрый Гарачка.
26 жніўня ў Менску быў арыштаваны гендырэктар «Уралкалію» і кіраўнік назіральнага савета «Беларускай калійнай кампаніі» (БКК) Уладзіслаў Баўмгертнер, які знаходзіўся там па запрашэнні прэм'ер-міністра краіны Міхаіла Мясніковіча. Кіраўніку «Уралкалію» прад'яўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 424 («Злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі»). Следчыя органы Беларусі лічаць, што супрацьпраўныя дзеянні Уладзіслава Баўмгертнера і шэрагу іншых топ-мэнэджэраў БКК нанеслі «Беларуськалію» і БКК шкоду ў памеры $100 млн.
Фота: РІА «Новости»