Замежныя дыпламаты павіншавалі Алеся Бяляцкага
4- 10.01.2014, 15:03
- 10,095
Зняволенага кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» з Калядамі павіншавалі кіраўнікі амбасад краін ЕЗ і ЗША.
Пра гэта Алесь Бяляцкі 7 студзеня напісаў у лісце да сваіх калег.
Сумеснае віншаванне беларускаму вязню сумлення даслалі амбасадары краін Еўразвяза. Акрамя таго, амбасада Чэхіі перадала пасланне ад міністра замежных спраў Яна Кагута. Таксама праваабаронца атрымаў калядную паштоўку ад часовага паверанага ЗША ў Беларусі Ітана Голдрыча.
Алесь Бяляцкі адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №2 Бабруйска па прысудзе суда. 24 лістапада 2011 года суд прызнаў яго вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і прыгаварыў да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала наяўнасць у яго рахункаў у банках Літвы і Польшчы. Суд не ўлічыў, што грошы, якія паступалі на іх, выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці.