2 траўня 2024, Чацвер, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы купілі ў Польшчы электронікі на $320 мільёнаў

24
Беларусы купілі ў Польшчы электронікі на $320 мільёнаў

У мінулым годзе толькі на тэхніку беларусы, якія едуць «на закупы», выдаткавалі 320 млн даляраў.

У 2013 годзе праз памежныя пераходы ў Падляшскім ваяводстве беларусы вывезлі тавары агульным коштам 1 мільярд злотых (320 мільёнаў даляраў). Акрамя таго, супрацоўнікі Падляшскай мытнай службы зарэгістравалі 1 мільён дакументаў Tax Free, на аснове якіх зрабілі куплі каля 300 тысяч чалавек, паведамляе сайт wspolczesna.pl (пераклад - charter97.org).

- Карыстаючыся магчымасцю вяртання ПДВ, людзі вывозяць тавары рознага роду - кажа Мацей Чарнецкі, прэс-афіцэр Мытнага камітэта ў Беластоку. - Аднак найбольшай цікавасцю сярод замежнікаў, якія робяць пакупкі ў Польшчы, нязменна карыстаюцца электратавары, а таксама прадукты харчавання.

Для параўнання, у 2012 годзе на памежных пераходах у Падляшскім ваяводстве мытнікі зарэгістравалі 750 тысяч дакументаў Tax Free. Звыш 160 тысяч чалавек на іх аснове вывезлі ў Беларусь тавары агульным коштам 800 мільёнаў злотых (260 мільёнаў даляраў).

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках