Афіцэры спецназа гатовыя перайсці на бок Майдана
50- 20.01.2014, 21:08
- 63,594
Афіцэры спецназа патрабуюць гарантый недатыкальнасці, каб перайсці на бок рэвалюцыі.
Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» напісаў актывіст Мацвей Нікіцін.
«Цяпер на сувязі са старэйшым афіцэрам спецназа. Ёсць людзі, гатовыя не толькі «адысці ў бок», але і «адвесці сваіх хлопцаў», - паведаміў ён.
«У іх ёсць яснае бачанне сітуацыі, жонкі, дзеці, унукі. Гэта адбудзецца толькі пасля таго, як яны атрымаюць гарантыі недатыкальнасці. Яны не ведаюць, хто здольны іх даць. І не абяцаць, а гарантаваць! У тым ліку ад імя радыкальнага крыла», - дадаў Нікіцін.
Нагадаем, пасля дзевятага Народнага веча ў Кіеве мітынгоўцы, сярод якіх былі і радыкальна настроеныя актывісты, пайшлі пікетаваць Вярхоўную Раду, але наткнуліся на мяжу сілавікоў каля стадыёна імя Лабаноўскага. Пачаліся сутыкненні радыкалаў з сілавікамі. Актывісты сталі падпальваць міліцэйскія аўтамабілі. Тыя ў сваю чаргу ўжылі вадамёты і гумовыя кулі. З абодвух бакоў - дзясяткі раненых. ЗША і ЕЗ заклікалі пачаць перамовы з усімі бакамі, каб развязаць праблему палітычнага супрацьстаяння, разгледзець патрабаванні пратэстоўцаў і прадухіліць эскалацыю гвалту. Прэзідэнт Віктар Януковіч зноў прапанаваў правесці «круглы стол» з удзелам апазіцыі.