23 снежня 2024, панядзелак, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўла Церашковіча звальняюць з ЕГУ

7
Паўла Церашковіча звальняюць з ЕГУ

Рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Анатоль Міхайлаў адмовіў кіраўніку Сената ЕГУ Паўлу Церашковічу ў магчымасці падоўжыць працоўны кантракт.

Прафесар Павел Церашковіч падаў у рэктарат заяву з просьбай падоўжыць кантракт, таму што ёсць патрэба падоўжыць дзеянне віду на жыхарства ў Літве.

Аднак на заяве стаіць рэзалюцыя рэктара Анатоля Міхайлава: адмовіць.

«Гэта азначае, што да канца верасня я яшчэ магу выкладаць ва ўніверсітэце, пакуль дзейнічае мой кантракт, - растлумачыў «Радыё Свабода» Павел Церашковіч. - Аднак фактычна пасля 23 красавіка, калі заканчваецца дзеянне віду на жыхарства, я ўжо не магу гэта рабіць».

Прадстаўнік дэпартамента па камунікацыі ЕГУ паведаміла, што асабістыя справы супрацоўнікаў універсітэта яны не каментуюць.

Нагадаем, што ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, які працуе ў Вільні, створаная платформа «За новы ЕГУ», адным з ініцыятараў якой стаў Павел Церашковіч.

«Прычына аб'яднання акадэмічнай супольнасці - глыбокі ўнутраны крызіс, які перажывае«ўніверсітэт у выгнанні». Яго абвастрэнне выяўляецца ў якая прыхільнасці кіраўніцтва ЕГУ да аўтарытарнага стылю кіравання, у тым ліку да непразрыстай кадравай і фінансавай палітыкі, што ставіць пад пагрозу існаванне ўніверсітэта як дэмакратычнага адукацыйнага праекта для Беларусі», - гаворыцца ў звароце ініцыятараў новай платформы ЕГУ.

«ЕГУ сёння - фактычна ўніверсітэт гастарбайтэраў», - заяўляў раней Церашковіч. Таму што, па яго словах, большасць выкладчыкаў ужо які год не маюць працоўных кантрактаў і сацыяльна не абароненыя: «Ні бальнічных, ні аплатных дэкрэтных адпачынкаў, ні стажу».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках