Байнэт адрэагаваў на «штосьці не так» дэматыватарамі
64- 31.01.2014, 16:49
- 10,848
Беларусы адрэагавалі на здымкі прапагандысцкага фільма пра Плошчу.
Стваральнікі нацыянальнага праекта «Авель» падчас здымак акцыі пратэсту на Плошчы правялі інструктаж з удзельнікамі: забаранілі ім крычаць «Жыве Беларусь!», дазволіўшы лозунг «Штосьці не так!». Беларусы ў «Фэйсбуку» адрэагавалі вокамгненна, піша «Салідарнасць».
Pavel Yukhnevich: «Лозунг для адзінага кандыдата ад апазіцыі на 2015 год: «Я ведаю, штосьці не так!»
Viktar Malishevsky:
«Учора прэзідэнт: «Са складамі штосьці не так».
Сёння прэзідэнт: «З дрэваапрацоўкай штосьці не так».
Штосьці не так будзе заўтра?».
Сяргей Маліноўскі: «#штосьцінетак- гэта новая нацыянальная ідэя, якую так пакутліва шукалі».
Оля Бяржаніна: «Прайшла эпоха варэння баршчу, настаў час «штосьці не так».
Вадзім Іосуб: «#штосьцінетак у дацкім каралеўстве».
Таццяна Рэвяка: «Поўны Авель))))».