Лукашэнка тэрмінова вылецеў у Сочы, каб згуляць у хакей
73- 4.01.2014, 16:29
- 46,182
Беларускі дыктатар па запрашэнні прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна 4 студзеня вылецеў у Сочы.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
«Улічваючы шматгадовае захапленне беларускага лідара хакеем і веды ў гэтай галіне, а таксама вопыт нашай краіны ў падрыхтоўцы да чэмпіянату свету 2014 года, прэзідэнт Расеі запрасіў Аляксандра Лукашэнку агледзець галоўную алімпійскую хакейную арэну. Прэзідэнт Беларусі возьме ўдзел у сяброўскім матчы расейскай Начной хакейнай лігі. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін будуць гуляць у адной камандзе», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы дыктатара.
Акрамя правіцеляў на лёдзе з'явяцца і зоркі сусветнага хакея - Павел Бурэ, Вячаслаў Фяцісаў, Валерый Каменскі, Аляксандр Якушаў і іншыя.