Украіна скасавала пагадненне з РФ аб будаўніцтве моста праз Керчанскі праліў
15- 1.10.2014, 16:35
- 14,681
Украіна скасавала дамову з Расейскай Федэрацыяй аб сумесных дзеяннях ва ўладкаванні транспартнага пераходу праз Керчанскі праліў.
Пра гэта паведаміў міністр Кабінета міністраў Астап Семерак, "Інтэрфакс-Украіна".
"Паводле нормаў гэтага Пагаднення мы павінны былі за паўгода да скасавання накіраваць дыпламатычныя паведамленні. Мы гэта зрабілі. І я абсалютна спакойна магу сказаць, што мы гэта Пагадненне разарвалі, прыняўшы гэтую пастанову на пасяджэнні ўрада", - сказаў ён на брыфінгу ў сераду ў Кіеве .