5 лiстапада 2024, aўторак, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочыя «Гомсельмашу»: На складах - 3000 непрададзеных камбайнаў

13
Рабочыя «Гомсельмашу»: На складах - 3000 непрададзеных камбайнаў

У холдынгу «Гомсельмаш» - найбуйнейшым вытворцу сельгастэхнікі, які дае працу тысячам гомельцаў, - зноў праблемы.

Працаўнікі прадпрыемства кажуць, што з 17 да 20 кастрычніка іх адпраўляюць у адпачынак за свой кошт - упершыню за апошні час. Заробак падае, а на складзе стаяць 3000 камбайнаў. Праўда, на «Гомсельмашы» гэта зняпраўдзілі: афіцыйна на складзе засталося 416 непрададзеных камбайнаў, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Так, на прадпрыемстве пастанавілі, што трэба напісаць заявы на адпачынак за свой кошт. Але гэта не чатыры дні, а два - 17 і 20 кастрычніка. Таму што мала загрузкі і замоў. А якое цяпер прадпрыемства ў Беларусі паспяхова працуе, у каго не занятыя склады? У нас такая ж сітуацыя, як і ва ўсёй краіне. Але трагедыі няма. Гэта не тое, што ўсе сышлі, выключылі святло і замкнулі дзверы. Прадпрыемства далей працуе, - пракаментавалі ў адміністрацыі «Гомсельмашу».

Там пацвердзілі, што менш прадукцыі прадпрыемства сталі купляць ва Украіне, аднак падкрэслілі, што гэта не галоўная прычына затаваранасці складоў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках