Лукашэнка: Павышаць пенсійны ўзрост трэба было ўчора
67- 17.10.2014, 17:11
- 50,675
Лукашэнка мяркуе, што пенсійны ўзрост у краіне варта было падвысіць даўно.
Пра гэта ён заявіў у пятніцу на прэс-канферэнцыі ў Менску, паведамляе «Інтэрфакс».
«Пенсійны ўзрост у Беларусі трэба было падвышаць учора. Але не падвышалі, бо вы гэтага не хочаце. Але тады вы павінны разумець, што і пенсіі будуць меншыя, чым у выпадку падвышэння пенсіённага ўзросту на 5 гадоў», - заявіў Лукашэнка.
З ягоных слоў, «мы засталіся і Расея - адзіныя, хто не падвышаў пенсійны ўзрост». Пры гэтым правадыр падкрэсліў, што няправільна, калі 1,5 чалавека забяспечваюць аднаго. «Гэта няправільна, эканамічна небяспечна, і трэба падвышаць пенсійны ўзрост, але людзі гэтага не хочуць. І мы не падымаем», - сказаў дыктатар.
«Жадаеце вялікую пенсію - мы будзем падвышаць, у залежнасці ад эканомікі, але лішніх грошай няма. Другі шлях - падвышэнне пенсійнага ўзросту», - рэзюмаваў Лукашэнка.