У Вільні закрылі справу ў дачыненні да начальніка УСК Менска
8- 21.10.2014, 11:11
- 19,165
Акруговая пракуратура Вільні спыніла дасудовае расследаванне ў дачыненні да начальніка УСК Мінска Дзмітрыя Канапляніка.
Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе СК.
«Паводле вынікаў праведзенага цягам месяца праваахоўнымі органамі Літоўскай Рэспублікі разгляду паводле факту выяўлення патронаў ў аўтамабілі начальніка УСК г. Менску, акруговай пракуратурай г. Вільні прынятая пастанова аб спыненні дасудовага расследавання ў дачыненні да яго і ягонай жонкі», - гаворыцца ў паведамленні СК РБ.
20 кастрычніка Канаплянік вярнуўся ў Беларусь.
«Двума тыднямі раней праваахоўнікамі Літвы была прынятая пастанова аб змяненні меры стрымання ў дачыненні да ягонай жонкі, якая адразу ж вярнулася ў Беларусь», адзначаецца ў паведамленні.
Цяпер начальнік УСК г. Менску прыступіў да выканання службовых абавязкаў, паведамляе СК.
Раней ведамства не выключыла, што Канапляніка падставілі, падкінуўшы яму ў машыну патроны падчас прыватнай паездкі ў Літву.