20 траўня 2024, панядзелак, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над зонай пошуку падлодкі ля берагоў Швецыі закрытая паветраная прастора

9
Над зонай пошуку падлодкі ля берагоў Швецыі закрытая паветраная прастора

Вайскова-марскія сілы Швецыі пяты дзень вядуць пошук замежнай падводнай лодкі ў водах Стакгольмскага архіпелага.

У пятніцу там былі адзначаныя прыкметы "замежнай падводнай дзейнасці", нагадвае ВВС.

На гэты момант Швецыя закрыла паветраную прастору над часткай Стакгольмскага архіпелага, - паведаміла крыніца ва ўладных структурах Швецыі. Раней узброеныя сілы Швецыі перакрылі праліў на поўдні Стакгольмскага архіпелага паміж выспамі Нюнесхамн і Натарэ ў сувязі з прасоўваннем вайсковых пошукавых судоў і верталётаў на поўдзень - менавіта ў гэтым кірунку, паводле звестак мясцовых СМІ, перасоўваўся падводны аб'ект.

Таксама грамадзянскім судам забаронена набліжацца да вайсковых караблёў, якія задзейнічаныя ў пошуках падводнага аб'екта, бліжэй чым на 10 кіламетраў. У аперацыі ў пошуку аб'екта, які як мяркуецца, з'яўляецца падводнай лодкай, паводле звестак брытанскай Financial Times, удзельнічаюць сотні шведскіх вайскоўцаў.

Адразу пасля з'яўлення паведамлення пра невядомы падводны аб'ект у шведскай прэсе з'явіліся здагадкі, што, хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра расейскую субмарыну, якая, магчыма, церпіць бедства. Масква ў нядзелю зняпраўдзіла факт знаходжання ў тэрытарыяльных водах Швецыі (зона да 12 марскіх міль ад берага) расейскай падлодкі.

Раней прадстаўнік Узброеных сіл Швецыі паведаміў, што ў вайскоўцаў ёсць прынамсі тры дакладныя сведчанні наяўнасці "замежнай падводнай дзейнасці" ў водах Стакгольмскага архіпелага.

За апошнія месяцы расейскія вайсковыя самалёты неаднаразова парушалі паветраную прастору Швецыі і Фінляндыі. Улічваючы агрэсію Расеі на ўсходзе Украіны, балтыйскія краіны - галоўным чынам, былыя рэспублікі СССР, - праяўляюць пэўны неспакой у сувязі з вялікім узроўнем актыўнасці расейскіх узброеных сілаў у рэгіёне.

Фота: EFE/EPA/MARKO SAAVALA

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках