Палітвязень Васьковіч пераведзены ў калонію
- 21.10.2014, 16:41
- 6,855
Яўген Васьковіч пераведзены з турмы строгага рэжыму ў калонію №15 у Магілёве.
Пра гэта стала вядома аднаму з чальцоў аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўлу Пракаповічу. Хутчэй за ўсё, перавод адбыўся яшчэ на мінулым тыдні, паведамляе «Радыё Рацыя».
«12-га кастрычніка споўнілася роўна тры гады, як ён трапіў у турму. Ён прайшоў праз цяжкія выпрабаванні за гэтыя тры гады - шматлікія памяшчэнні ў штрафны ізалятар, усебаковы ціск, абмежаванні, цяжкую псіхалагічную атмасферу. Улады ўсялякімі сіламі хацелі прымусіць яго да прашэння аб памілаванні. Але Яўген вытрымаў», - паведаміў Пракаповіч.
Са слоў актывіста, за 3 гады ў турме Яўген Васьковіч правёў у штрафным ізалятары паводле надуманых падстаў 247 дзён.