На прыпынку ў Гомелі згарэў аўтобус
9- 24.10.2014, 9:27
- 12,113
Пажар здарыўся сёння раніцай.
Інфармацыя пра рэйсавы аўтобус, які згарэў сёння а 7:00 на прыпынку «Стадыён «Лакаматыў», з'явілася ў супольнасці «Гэта Гомель, дзетка!». Там жа было размешчанае відэа з наступствамі пажару. Можна разглядзець, што амаль цалкам выгарэлі кабіна і салон у пярэдняй часткі МАЗа, піша onliner.by.
Як распавялі ў МНС, аўтобус маршрута 22а ішоў у напрамку Злін. Калі кіроўца адчуў задымленне, ён спыніўся і высадзіў пасажыраў. Пасля гэтага успыхнуў агонь. Патушылі яго прыбылыя ратавальнікі. Пацярпелых няма.
Крыніца узгарання знаходзіўся, відавочна, у маторным адсеку. Прычыны высвятляюцца.