Сэрэна Уільямс стала першай фіналісткай выніковага турніру WTA
2- 25.10.2014, 14:17
- 5,009
Першы паўфінал выніковага чэмпіянату WTА завяршыўся ў Сінгапуры.
Амерыканка Сэрэна Уільямс у трох сэтах перайграла датчанку Каралін Вазняцкі - 2: 6, 6: 3, 7: 6 (8: 6), піша «Прессбол».
У другім паўфінале сустрэнуцца румынка Сымона Халеп і полька Агнешка Радваньска.
Лепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая знаходзіцца на 32 радку рэйтынгу WTA, не бярэ ўдзелу ў турніры.