Беларускія «казакі» на службе выведкі РФ
102- 28.10.2014, 7:56
- 48,331
«Казакі», уладкоўваюць вайсковыя лагеры для беларускіх дзяцей, звязаныя са спецназам ПДВ Расеі.
Пра гэта піша сайт 1863х.com, спасылаючыся на ўласнае расследаванне.
«Нельга думаць, што ў Беларусі няма сіл, гатовых змагацца за Расею. Мы іх знайшлі і пакажам вам, - гаворыцца ў паведамленні. - Рэдакцыя пастанавіла прыкінуцца простымі хлопцамі, з вельмі «ватовымі» поглядамі, якія шукаюць аднадумцаў унутры Беларусі. Знаходзім гламурнага хлопца, з вялікай колькасцю прарускіх падпісак. Вось ягоная старонка - vk.com/id7123641. Загадзя кажам, што да Рамана не адчуваем негатыву, уважаючы яго за ахвяру звычайнай ідэалагічнай вайны. Раман, калі будзеш чытаць гэтыя радкі - ты ж нармальны хлопец, бяжы адтуль».
Журналісты сайта патлумачылі, што набліжаюцца прэзідэнцкія выбары і ў Беларусі магчымы Майдан. Раман уключыўся ў размову.
Яму задалі яшчэ некалькі навадных пытанняў, намякаючы, што «Лукашэнка ўключыў беларускага нацыяналіста».
Апошняя фраз падалася падазронай, і далейшая камунікацыя апраўдала чаканні.
Вось так сюрпрыз. Сталі распытваць падрабязней.
Высвятляецца, беларускія казакі звязаныя з 45-м асобным разведвальным палком - спецназам ВДВ. Гэта эліта з элітаў, самыя баяздольныя часткі ў расейскім войску. Яны ўдзельнічалі ва ўсіх значных войнах Расейскай Федэрацыі. Не застаўся гэты полк у баку і ад вайны ў Данбасе.
Выходзіць, беларускія «казакі» ўжо адкрыта не саромеюцца казаць пачаткоўцам (а Раман - пачатковец), што яны плануюць рабіць у далейшым. Зайшоўшы на сайт kazak.by, мы бачым падрыхтоўку «атрадаў самаабароны» ва ўсёй красе.
Самае жудаснае, што яны выкарыстоўваюць у сваіх мэтах звычайных беларускіх дзяцей. Бацькі аддаюць іх на выхаванне, думаючы што гэта спартыўна-аздараўленчы гурток, а там дзяцей ператвараюць у баявікоў.
Прычым усё адбываецца пры поўнай падтрымцы ўладаў.
Хлопцы, звязаныя з казакамі, прасякнутыя духам вайны. Яны думаюць пра зброю, пастаянна ездзяць і адпрацоўваюць тактыку вядзення баёў.