Коля Лукашэнка закінуў дзве шайбы ў браму зборнай ААЭ (Відэа)
152- 28.10.2014, 7:58
- 99,940
Хакейны матч паміж камандай Лукашэнкі і ветэранамі зборнай Эміратаў прайшоў у Абу-Дабі.
Паядынак завяршыўся з лікам 13:7 на карысць беларускай каманды. Дыктатар закінуў у браму сапернікаў 3 шайбы, 2 шайбы на рахунку ягонага малодшага сына Мікалая. У зборнай камандзе ААЭ на лёд выходзілі гульцы, якія завяршылі спартыўную кар'еру чатыры гады таму, паведамляе БелаПАН.
Плануецца, што неўзабаве адбудзецца яшчэ адзін матч.
Дыктатар наведваў ААЭ з афіцыйным візітам.