30 красавiка 2024, aўторак, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забароняць лавіць самоў

10
У Беларусі забароняць лавіць самоў

Забарона на лоўлю гэтых рыб уводзіцца з 1 лістапада.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вольга Грамовіч, паведамляе БелТА.

«Гэтая забарона ўстаноўлена новай рэдакцыяй Правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, якая ўвайшла ў дзеянне з 26 чэрвеня 2014 года. Яна будзе доўжыцца пяць месяцаў і скончыцца 31 сакавіка 2015»

Са слоў Вольгі Грамовіч, забарона неабходная, каб абараніць сома ў той перыяд, калі ён залягае ў зімавальных ямах і становіцца лёгкай здабычай для браканьераў. Яны выкарыстоўваюць для промыслу гэтай рыбы колючыя прылады лоўлі. «Сума кампенсацыі шкоды ў выпадку незаконнай здабычы адной асобіны сома ў забаронены перыяд складзе 1 800 000», - падкрэсліла прадстаўніца дзяржінспекцыі.

Згодна з новымі правіламі забарона на лоўлю сома звычайнага будзе ўводзіцца цягам года двойчы. Адзін раз па ўсёй краіне з 1 лістапада да 31 сакавіка, а другі - у час нерасту з 31 траўня да 1 ліпеня ў Менскай, Гарадзенскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях, з 19 траўня да 20 чэрвеня - у Гомельскай і Берасцейскай.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках