Алігарх Чыж: Пефціева ў Еўропе любяць больш за мяне
13- 31.10.2014, 21:58
- 20,417
Набліжаныя да Лукашэнкі бізнесмены Пефціеў і Тарнаўскі выключаныя з чорнага спісу Еўразвяза, а алігарх Чыж - застаўся.
У кампаніях Уладзіміра Пефціева і Уладзіміра Тарнаўскага пакуль не камэнтуюць, ці паспрыяюць новыя ўмовы актывізацыі іх дзелавой актыўнасці за межамі Беларусі - у офісах іх кампаній адзначылі, што апошнія рашэнні Еўразвяза «вывучаюцца». Тым часам «Радыё Свабода» пацікавілася ў Юрыя Чыжа, ці не крыўдна яму, што калег выкраслілі з чорнага спісу, а яго - не.
Разам з хакейнай камандай Лукашэнкі Юрый Чыж зараз знаходзіцца ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.
- Юрый Аляксандравіч, знялі санкцыі персанальна з Пефціева і Тарнаўскага, вас пакінулі. Чым растлумачыце?
- Нават не ведаю, не цікавіўся пакуль. Шчыра кажучы, я зараз у адпачынку і ў прынцыпе не ў курсе справы.
- Некаторыя вашыя кампаніі, як і Пефціева, гэтак жа апраўданыя. Але яго рэабілітавалі асабіста, а вас - не.
- Значыць, яго вельмі моцна там любяць, у адрозненне ад мян ...
- Той жа Пефціеў дамагаўся сваёй рэабілітацыі праз Еўрапейскі суд, вы пакінулі справу на самацёк. Можа гэта паўплывала?
- Цяжка сказаць. Паколькі я ніякай падрабязнай інфармацыі не маю, мне няма чаго абмяркоўваць. Магчыма, на наступным тыдні, як вярнуся, абмяркуем.