Палітвязня Васьковіча пераводзяць у выпраўленчую калонію
4- 9.10.2014, 9:46
- 6,381
Заканчваецца трохгадовы тэрмін адбыцця пакарання ў турме строгага рэжыму палітвязня Яўгена Васьковіча.
Цягам некалькіх дзён ён будзе пераведзены з турмы №4 у калонію №15. Абедзве ўстановы знаходзяцца ў Магілёве. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі.
12 кастрычнік 2011 г. у выніку пастановы атэстацыйнай камісіі Яўген Васьковіч быў абвешчаны злосным парушальнікам і быў пераведзены ў Магілёўскую турму строгага рэжыму. У турме Яўген прайшоў праз ціск, абмежаванні, ШІЗА.
Яўген Васьковіч правёў у штрафным ізалятары магілёўскай закрытай турме 247 дзён. Падпісваць пастанову аб памілаванні палітвязень неаднаразова адмаўляўся.