13 траўня 2024, панядзелак, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзінай краінай, якая павялічыла экспарт ва Украіну, стала Беларусь

5
Адзінай краінай, якая павялічыла экспарт ва Украіну, стала Беларусь

Украіна скараціла імпарт на 25,4% у параўнанні з мінулым годам.

Пры гэтым адзінай краінай, якая нарасціла пастаўкі, стала Беларусь, піша ТАСС.

«За 9 месяцаў 2014 імпарт склаў 41,17 млрд даляраў. У параўнанні са студзенем-вераснем 2013 гэты паказчык скараціўся на 25,4%», - гаворыцца ў справаздачы Дзяржстата Украіны.

На паказчыкі імпарту істотна паўплывала памяншэнне ў верасні 2014 імпарту газу амаль на 82%. Акрамя газу, скараціліся пастаўкі лекаў - на 37,4%, свініны - на 69,6%, вугалю - на 26,4%.

У параўнанні са студзенем-вераснем 2013 Украіна павялічыла імпарт тавараў толькі з Беларусі (на 7,4%). З астатніх краін ён паменшыўся: з Расеі на 36%, з Кітая - на 29,7%, з ЗША - на 28,3%, з Францыі - на 25,3%.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках