Беларусы патрабуюць вызваліць Мікалая Статкевіча
19- 16.11.2014, 16:24
- 28,475
Акцыі салідарнасці з палітычнымі вязнямі прайшлі ў Дзень салідарнасці ў чатырох гарадах Берасцейскай вобласці.
Як стала вядома сайту charter97.org, у Бярозе, Кобрыне і Жабінцы актывісты расклеілі вялікія плакаты з партрэтам былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Мікалая Статкевіча. Яны з'явіліся на тумбах і дошках для аб'яваў.
Таксама плакаты распаўсюдзілі ў цэнтры Берасця.