BRUTTO выступіць на «Менск-Арэне»
10- 21.11.2014, 10:50
- 11,779
Першы выступ BRUTTO у Беларусі будзе на матчы «Дынама-Менск» - «Медвешчак».
Галоўным элементам перадматчавага шоў на паядынку 29 лістапада «Дынама-Менск» - «Медвешчак» стане новы праект Сяргея Міхалка BRUTTO, піша сайт «Дынама».
Гурт выступіць з 20-хвілінным сэтам, у які ўвойдуць усе хіты, у тым ліку ўжо ўпадабаныя заўзятарам «Underdog», «Гіры» і «Гарэза». Выступ BRUTTO - выдатная нагода прыехаць у суботу на «Менск-Арэну» загадзя. Група пачне свой выступ а 16:20.
«Галоўны хакейны клуб краіны, самы перспектыўны рок-гурт Беларусі, лепшая спартыўна-забаўляльная арэна сталіцы. Усе складнікі поспеху і перамогі ў адным месцы», - пракаментаваў чаканую падзею галоўны трэнер BRUTTO Сяргей Міхалок.