2 сакавiка 2024, Субота, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Рубцоў: Прынцыпова не ўстаю перад суддзямі

32

Сёння ў Менскім гарадскім судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі грамадскага актывіста з Гомеля Юрыя Рубцова.

У задавальненні скаргі адмоўлена. 6 кастрычніка суд Савецкага раёна Менска прысудзіў Юрыя Рубцова да 1,5 гадоў «хіміі» нібыта за абразу суддзі Кірыла Палулеха (паводле арт. 391 КК РБ «Абраза суддзі або народнага засядацеля»). У аснове абвінавачвання была толькі заява суддзі Кірыла Палулеха, які сцвярджаў, што падчас разгляду адміністрацыйнай справы Юрыя Рубцова 28 красавіка той нібыта абразіў суддзю зняважлівымі словамі, паведамляе «Радыё Свабода».

Палітвязень падчас сённяшняга пасяджэння не ўстаў перад прыходам суддзі.

«Я не магу ўставаць і выражаць павагу суддзям, якія залежаць ад волі аднаго чалавека. Устаць перад прыходам суддзі для мяне раўназначна таму, што ўпасці на калені перад царом», - сказаў Юрый Рубцоў.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках